Суперэкстра – гэта рэальна: унікальнае па сваіх якасцях малако пачнуць атрымліваць на РВУП «Усце» Аршанскага раёна
– У Беларусі гэта першы аналагічны досвед, – адзначыў падчас наведвання Аршанскага раёна старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў. – Чырвоная дацкая карова лічыцца адной з лепшых у свеце па прадукцыйнасці малака і яго якасных паказчыках.
Па словах кіраўніка сельгаспрадпрыемства Дзмітрыя Бацюкова, высокакаларыйнае малако змяшчае ўсе вітаміны, бета-казеін. Вучоныя гэта называюць казіным малаком, самым карысным для чалавечага арганізма. У тым ліку і для людзей, якія пакутуюць ад алергіі. Па сутнасці, гэта суперэкстра.
– Тлустасць – 4,2- 5%, бялок – 3,5, – канстатуе Дзмітрый Бацюкоў. – Плануем атрымліваць каля 9 тыс літраў у год ад каровы. Характэрна, што з такога малака можна вырабляць сыры найвышэйшай якасці. Парода мае вялікую працягласць жыцця, 6-8 лактацый і павышаную ўстойлівасць да хвароб, у першую чаргу да мастытаў і лейкозаў.
Умовы ўтрымання замежных «пастаяльцаў» і рацыён – на вышыні. У даільна-малочным блоку ўстаноўлена рабатызаваная карусель на 40 месцаў. Рацыён жа для бурёнак распрацоўвалі вучоныя цэнтра па жывёлагадоўлі НАН Беларусі.