Супермаму абяруць 14 кастрычніка ў Воршы

13 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Воршы 14 кастрычніка выберуць супермаму, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле па справах моладзі Аршанскага гарвыканкама. У спаборніцтве да Дня маці возьмуць удзел каля 10 жанчын. Дапамогу ў барацьбе за ганаровае званне ім акажуць дзеці, а мужы стануць самымі актыўнымі заўзятарамі. Адкрыецца конкурс візітнай карткай удзельніц. Аднак прадстаўляць мам, расказваць пра іх вартасці і таленты будуць дзеці. Магчымасць пацвердзіць усё сказанае будзе прадастаўлена жанчынам ужо ў наступных турах: ім трэба будзе праспяваць, станцаваць, выканаць комплекс спартыўных практыкаванняў, прадэманстраваць сваё красамоўства і прыгажосць у конкурсе "Самая абаяльная і прывабная", а таксама прадставіць каронную страву. Запланаваны і такі конкурс: удзельніцам завяжуць вочы, а затым прапануюць апазнаць сваіх любімых дзяцей, на якіх будуць парыкі, акуляры, накладныя бароды і вусы. Лепшай з удзельніц па выніках конкурсу будзе прысвоены тытул "Супермама". Аднак і іншыя канкурсанткі не застануцца без узнагарод і ганаровых званняў, падкрэслілі ў аддзеле. Шматлікія мерапрыемствы ў Дзень маці паўсюдна пройдуць і ў іншых рэгіёнах вобласці. Напрыклад, у Сянне адбудзецца шэсце маладых мам з каляскамі, у Віцебску пройдзе ўрачысты сход з уручэннем абласной прэміі Героя Савецкага Саюза З.М.Тусналобовай-Марчанкі.-0-