Супругі з Віцебска ўзялі ў банках больш за Br20 млн. крэдытаў і з'ехалі ў Расію
6 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Сужэнцы з Віцебска ўзялі ў банках больш за Br20 млн. крэдытаў і з'ехалі ў Расію, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў АБЭЗ Чыгуначнага РАУС Віцебска.
У 2008 годзе работніца прыватнага швейнага прадпрыемства і яе муж-кранаўшчык набралі ў банках абласнога цэнтра каля 15 крэдытаў, паручальнікамі па якіх выступілі іх знаёмыя. Затым сужэнцы звольніліся з працы, прадалі сваю кватэру і з'ехалі ў Санкт-Пецярбург. Калі прыйшоў час плаціць па рахунках, крайнімі аказаліся паручальнікі. Чацвёра з іх не захацелі разлічвацца за махляроў і звярнуліся ў праваахоўныя органы.
Па факце махлярства ў буйным памеры ў дачыненні да сужэнцаў узбуджана крымінальная справа па ч.3 арт. 209 Крымінальнага кодэкса Беларусі, якая прадугледжвае да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Вядзецца следства. -0-