Сувенірныя фрэскі паводле старажытнай мастацкай традыцыі будуць рабіць у Віцебскім раёне
Размесціцца яно на базе невыкарыстоўванага будынка лазні ў вёсцы Мазалава, які днямі кампанія набыла амаль за 13,5 тыс. рублёў па выніках аўкцыёну, арганізаванага фондам «Віцебскаблмаёмасць».
Па словах камерцыйнага дырэктара ТАА «Фрэска АВ» Віталя Патамана, аснову вытворчай дзейнасці прадпрыемства складзе выраб сувеніраў у выглядзе фрэсак па тэхналогіі, якая спалучае старажытную мастацкую традыцыю і сучасныя метады нанясення выяў. Увогуле, яна выглядае так: рыхтуецца керамічная аснова, пасля апрацоўкі ў печы на яе наносіцца тынкоўка і ў наступным – карціна з каталога вытворцы. Кампанія заказвае для гэтага спецыялізаванае абсталяванне, шэраг тэхналагічных рашэнняў плануецца абараніць патэнтам. Пры прыёме на працу для супрацоўнікаў будзе арганізавана навучанне рамяству.
Акрамя таго, на гэтай жа пляцоўцы плануецца стварыць вытворчасць абсталявання для арганізацыі навучальнага працэсу, а таксама набораў для дзіцячай мастацкай творчасці. На першым этапе, які будзе рэалізаваны ўжо ў бягучым годзе, аб'ём інвестыцый складзе не менш за 40 тыс. рублёў і будзе створана да 10 працоўных месцаў.
Сяргей Антонаў, «Віцебскія весці». Фота з адкрытых крыніц.