Светлай памяці Свяцейшага Патрыярха
У свята сашэсьця Сьвятога Духа на Багародзіцу ля муроў Сьвята-Усьпенскага кафедральнага сабору г. Віцебску адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё і асьвячэньне помніка найсьвяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Аляксію Другому.
Бронзавы монумэнт узведзены па просьбе вернікаў і па ініцыятыве грамадзкасьці. Аўтарамі праекта зьяўляюцца вядомы беларускі скульптар Уладзімер Слабадчыкаў, прафэсар архітэктуры Ігар Марозаў і дызайнэр па камені Ігар Воюш.
Гістарычнае наведваньне найсьвяцейшым Патрыярхам віцебскай зямлі ў верасьні 1998 году ў значнай ступені спрыяла супрацоўніцтву Царквы і дзяржавы. Усё наступнае за гэтым дзесяцігодзьдзе найсьвяцейшы Патрыярх увесь час цікавіўся ходам будаўніцтва Сьвята-Усьпенскага кафедральнага сабору і даваў сваё Першасьвяціцельскае благаслаўленьне на шчасьлівае і хутчэйшае завяршэньне будаўніцтва і ўнутранага ўбраньня храма.
На ўрачыстасьць адкрыцьця і асьвячэньня помніка запрошана больш за сотню гасьцей з Расеі і Беларусі, сярод якіх Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт, першы вікарый найсьвяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі архіяпіскап Істрынскі Арсеній, біскуп Смаленскі і Вяземскі Ісідор, старшыня Віцебскага аблвыканкаму А. Косінец і іншыя афіцыйныя асобы.
7 красавіка 2013 году ля муроў Сьвята-Усьпенскага кафедральнага сабору ў Віцебску адбудзецца адкрыцьцё помніка Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Аляксію II.
Пачатак боскай літургіі а 10.00, цырымоніі адкрыцьця – а 12.30.