Святлодынамічныя фантаны ў Віцебску будуць рухацца ў такт папулярным мелодыям

Светодинамические фонтаны в Витебске будут двигаться в такт популярным мелодиям
Светладанамічныя фантаны на плошчы Перамогі ў Віцебску па выхадных будуць рухацца ў такт папулярным мелодыям, паведамілі ў гарвыканкаме.

Светладанамічныя фантаны на плошчы Перамогі ў Віцебску па выхадных будуць рухацца ў такт папулярным мелодыям, паведамілі БЕЛТА у гарвыканкаме.

Фантаны будуць змяняць дынаміку сваёй працы і рухацца пад рытм папулярных рэтра-мелодый беларускіх ансамбляў "Песняры", "Сябры", "Верасы", песень Ірыны Дарафеевай, Анжалікі Агурбаш, а таксама сусветных хітоў у выкананні Рыкарда Фольі, гуртоў Queen, АВВА, Europe і іншых.

Дапоўніць шоў відэарад - на святлодыёдных экранах плануецца дэманстраваць тэматычныя сюжэты пра Віцебск і Беларусь розных гадоў. Тут можна будзе ўбачыць, як выглядаў Віцебск у канцы мінулага стагоддзя, палюбавацца абрадам "Купалле", азнаёміцца з славутасцямі краіны і асноўнымі дасягненнямі рэгіёна ў сацыяльнай і вытворчай сферы.

Першыя прадстаўленні можна будзе назіраць ужо 26 і 27 ліпеня. Праграма разлічана на адну гадзіну і будзе арганізавана з 21.00 да 22.00.

Алена Ціханава