Свой брэнд з'явіцца ў Расонскім раёне

11 лютага, Віцебск /Вольга Багаева - БЕЛТА/. Конкурс на стварэнне гандлёвай маркі "Нашэ россонскае" абвешчаны ў Расонскім раёне, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Расонскага райвыканкама Аляксандр Капшуль. Удзел у ім могуць прыняць усе ахвотныя. Неабходна стварыць яркі, запамінальны сімвал Расонскага раёна, якім будзе маркіравацца ўся прадукцыя, вырабленая ў раёне. Ён будзе наносіцца на ўпакоўку прамысловых тавараў, прадуктаў харчавання, сувенірныя вырабы, стане брэндам аграэкатурыстычных паслуг Расоншчыны. Конкурсныя заяўкі прымаюцца на працягу лютага ў электронным выглядзе. Пры гэтым прапанаваныя аўтарамі праекты павінны суправаджацца тлумачальнай запіскай, у якой неабходна абгрунтаваць сувязь прапанаванай распрацоўкі з раёнам. Імя пераможцы будзе абвешчана ў сакавіку. Пачаць наносіць новую маркіроўку плануецца ўжо ў другім паўгоддзі. Стварэнне ўласнага брэнда дазволіць больш паспяхова прасоўваць турыстычныя паслугі і прадукцыю Расоншчыны як на ўнутраным, так і на замежных рынках, павысіць іх узнавальнасць, а таксама будзе спрыяць фарміраванню станоўчага іміджу раёна, упэўнены Аляксандр Капшуль. Арганізатарам конкурсу выступіў Расонскі райвыканкам.-0-