Свой Дыснэйлэнд з'явіцца ў Віцебску
30 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Свой Дыснэйлэнд з'явіцца ў Віцебску. Аб гэтым паведаміў сёння на нарадзе рабочага штаба па добраўпарадкаванні абласнога цэнтра старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дзіцячая пляцоўка памерам у 30 га размесціцца каля Лядовага палаца. Тут будзе ўсё для забавы дзяцей і прыемнага сямейнага адпачынку: каруселі, амерыканскія горкі, аўтадром, парашутныя вышкі, сістэма лыжаролерных трас, дзіцячая чыгунка і іншыя атракцыёны, а таксама дадатковая малая лядовая арэна. Для зручнасці наведвальнікаў адкрыюцца ўтульныя кафэ.
Рэалізацыя праекта дазволіць стварыць каля тысячы новых працоўных месцаў.
На стварэнне віцебскага Дыснэйлэнда неабходна парадку $100 млн. "Гэтыя інвестыцыі неабходна прыцягнуць, таму да ўдзелу ў праекце запрашаюцца суб'екты гаспадарання любой формы ўласнасці", - падкрэсліў кіраўнік аблвыканкама.-0-