Свая "Хвіліна славы" з'явілася ў жыхароў Віцебскай вобласці
15 снежня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Свая "Хвіліна славы" з'явілася ў жыхароў Віцебскай вобласці. Прадэманстраваць таленты ў праекце "Твой шанец" запрашае ўсіх ахвотных віцебская тэлекампанія "Скіф", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў тэлекампаніі.
Прыняць удзел у шоў можа любы ахвотны незалежна ад узросту і роду дзейнасці. Як і ў папулярным расійскім шоў, арганізатары прапануюць удзельнікам здзівіць і ўразіць гледачоў любым магчымым спосабам: спевам, танцамі, сілай ці іншымі здольнасцямі. Аднак у адрозненне ад "Хвіліны славы" вызначаць лепшых у гэтым праекце будуць толькі тэлегледачы шляхам sms-галасавання. "Мы адмовіліся ад журы, бо меркаванне яго членаў усё роўна суб'ектыўнае", - падкрэслілі ў тэлекампаніі.
Пераможца будзе вызначаны большасцю галасоў у ходзе некалькіх тураў праекта. Яго імя стане вядома ў чэрвені 2010 года. Прыз, які дастанецца самаму таленавітаму жыхару Віцебскай вобласці, пакуль застаецца ў сакрэце.
Варта адзначыць, што папулярнасць падобных тэлевізійных праектаў у Віцебскай вобласці даволі высокая. Так, усё насельніцтва Оршы на працягу некалькіх гадоў з задавальненнем галасавала ў ходзе вячэрніх эфіраў за "Лепшую маладую маму" свайго горада. Не меншую колькасць гледачоў і прыхільнікаў заваявалі розныя тэлевізійныя конкурсы з удзелам мясцовых жыхароў і ў іншых рэгіёнах вобласці.-0-