Звыш 10 млн. гледацкіх галасоў было аддадзена за ўдзельнікаў "Еўрабачання-2009"

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Еўрабачанне-2009" стала рэкордным па колькасці аддадзеных тэлегледачамі галасоў. Рэгістравана звыш 10 млн. гледачоўскіх галасоў за ўдзельнікаў конкурсу ў Маскве. Інфармацыя аб гэтым апублікавана на афіцыйным сайце міжнароднага конкурсу песні, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Сёлета ад гледачоў паступіла 10 млн. 680 тыс. 682 галасы. Гэтая лічба перавысіла леташні вынік на 20% - тады было зарэгістравана 8 млн. 825 тыс. 527 тэлефонных званкоў і sms-паведамленняў. Падчас двух паўфіналаў і фіналу кампанія Digame, якая адказвае за апрацоўку галасоў, зафіксавала 6 млн. 162 тыс. 749 sms-паведамленняў і 4 млн. 517 тыс. 933 тэлефонных званкі. У фінале "Еўрабачання-2009" ацэнак было на 1,5 млн. больш, чым у фінале леташняга конкурсу. Раней паведамлялася, што сёлета аўдыторыя найбуйнейшага тэлешоу Еўропы была рэкорднай - больш за 125 млн. гледачоў.-0-