Звыш 100 прадпрыемстваў і вытворчасцей створана ў Віцебскай вобласці ў 2010 годзе
28 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Звыш 100 новых прадпрыемстваў і вытворчасцей створана ў Віцебскай вобласці ў 2010 годзе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце эканомікі Віцебскага аблвыканкама.
У адпаведнасці з Дзяржаўнай комплекснай праграмай развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў на 2007-2010 гады значная частка новых прадпрыемстваў з'явілася ў райцэнтрах, пасёлках і вёсках. Пры гэтым мясцовыя ўлады накіроўваюць намаганні на эфектыўную працу перапрацоўчай прамысловасці, прадпрыемствы якой вырабляюць прадукцыю з высокім паўсядзённым попытам насельніцтва і арыентаваны на мясцовую сыравіну. Напрыклад, у Бешанковіцкім раёне ў вёсцы Ніжняе Крывіна ПУП "Бешанковіцкі будаўнік" адкрыта вытворчасць піламатэрыялаў, погонажных вырабаў і драўлянай тары, у Віцебскім раёне ў вёсцы Кіраўская ТАА "ІнБел" стварыла дрэваапрацоўчую вытворчасць па вырабе зрубаў і іншых вырабаў з дрэва, у аграгарадку Альгова прыступіла да вытворчасці дошкі ПУВП "ЮРЛЕН-гандаль", у Ліёзна паліўную шчэпку пачало выпускаць ПУП "Лёзненскі лесапільны завод". ПУП "Леспас" у Паставах, ПУП "Дрэўкам" у Дзісне, ТАА "Дона-Строй" у Коханаве аказваюць паслугі па раскроі і струганні драўніны. У Коханава ДЛГУ "Талачынскі лясгас" пачата вытворчасць паліўных драўняных гранул.
Разам з тым новыя вытворчасці адкрываюцца як на буйных прадпрыемствах, так і суб'ектамі малога і сярэдняга бізнесу. У Лепелі ў філіяле "Лепельскі" ЗАТ "Віцебскаграпрадукт" адкрыта вытворчасць камбікармоў для птушкі, у Мёрах у філіяле "Мёрскі хлебазавод" РУВП "Віцебскхлебпрам" асвоілі вытворчасць павідла, у Глыбокім РУСПП "Глыбоцкі камбікормавы завод" - экструдаваных насення, у Коханаве СВ "Святавіт" ТАА - бульдозераў для меліярацыйных прадпрыемстваў, у Росанах ПУП "Уладзімір і Даніла" пачата вытворчасць фасованага замарожанага плода і ягад у спажывецкай тары.
У цэлым за перыяд рэалізацыі дзяржпраграмы развіцця малых гарадоў створана больш за 18 тыс. працоўных месцаў, зніжаны ўзровень беспрацоўя з 1,7% (на 01.01.2007) да 0,9% (на 01.10.2010), вытворчасць прамысловай прадукцыі і спажывецкіх тавараў узрасла ў 1,6 раза, колькасць малых прадпрыемстваў - у 4,3 раза. -0-