Звыш 120 прадпрыемстваў і вытворчасцей плануецца стварыць у 2014 годзе ў Віцебскай вобласці

У Віцебскай вобласці ў 2014 годзе плануецца стварыць звыш 120 прадпрыемстваў і вытворчасцей, паведаміў сёння на пасяджэнні аблвыканкама намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Алег Мацкевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На бягучы год перад рэгіёнам пастаўлены напружаныя задачы, у тым ліку па павышэнні эфектыўнасці гаспадарак, росту рэнтабельнасці, выручкі ад рэалізацыі, зніжэнні матэрыялаёмістасці і энергаспажывання. "Выканаць задуманае немагчыма без правядзення комплекснай эканамічнай і тэхналагічнай мадэрнізацыі, якая дазволіць да канца года забяспечыць выручку на аднаго працуючага ў Br666 млн, рэнтабельнасць продажаў у прамысловасці - на ўзроўні 10%, у сельскай гаспадарцы - 7%, знізіць узровень затрат на 0,5%, матэрыялаёмістасць у арганізацыях прамысловасці - на 2%", - сказаў Алег Мацкевіч.

З улікам гэтага ён звярнуў увагу ўсіх старшынь гар- і райвыканкамаў, кіраўнікоў ведамстваў і прадпрыемстваў на неадкладнасць прыняцця мер па ліквідацыі прычын адставання, забеспячэнні сістэмнай працы маркетынгавых і знешнеэканамічных службаў. "Працаваць хутка, ініцыятыўна, браць на сябе адказнасць - вось, аказваецца, самая вялікая праблема", - канстатаваў намеснік старшыні аблвыканкама.

Вольга Багачова