Звыш 130 спартсменаў выступяць на міжнародным турніры па жымавым дваяборстве «Славянскі кубак - 2018» у Віцебску
12 мая ў Віцебску адбудзецца адкрыты міжнародны турнір па жымавым дваяборстве «Славянскі кубак 2018».
У спаборніцтвах возьмуць удзел спартсмены з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Расіі, Украіны, Узбекістана і іншых краін.
Усяго заяўлена 137 удзельнікаў, сярод якіх майстар спорту па жымавым дваяборстве, рэкардсмен Беларусі і Еўропы сярод ветэранаў, старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў; заслужаны майстар спорту Беларусі, Алімпійскі чэмпіён 2008, чэмпіён свету 2007 па цяжкай атлетыцы Андрэй Арамнаў і іншыя элітныя спартсмены.
Спаборніцтвы будзе абслугоўваць высокакваліфікаваная брыгада суддзяў міжнароднай катэгорыі з Расіі, Беларусі і Украіны.
Пачатак - у 8.30 у ВЦСК.
Фота з архіва газеты "Віцьбічы".