Звыш 140 дзяцей уліліся ў рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі ў Гарадоцкім раёне
— Хлопцы, гэта важны дзень у вашым жыцці. Піянёр — значыць першы. Кіруючыся гэтым прынцыпам, многія хлапчукі і дзяўчаты ў гады Вялікай Айчыннай вайны ўносілі пасільны ўклад у справу барацьбы з захопнікамі. Многія з іх удзельнічалі ў абароне Брэсцкай крэпасці, былі сувязістамі ў партызанскіх атрадах. Асобна варта згадаць мужнасць і стойкасць члена Обальскага падполля ў Шумілінскім раёне Зінаіды Партновой, жорстка закатаванай фашыстамі і ўдастоенай звання Героя Савецкага Саюза, — сказаў Уладзімір Церанцьеў. — Вы — наша будучыня, пасталеўшы, станеце ля стырна дзяржавы. Перад вамі адкрыты шырокія перспектывы. Яркі прыклад таму — мой. Я пачаў праяўляць лідарскія якасці будучы піянерам — быў сцяганосцам абласной арганізацыі, затым — намеснікам старшыні піянерскага штаба Віцебшчыны, а маё першае працоўнае месца — піянерважаты ў школе.
— Наша піянерская арганізацыя — адна з самых шматлікіх у вобласці. За дзесяцігоддзі свайго існавання яе члены ўнеслі годны ўклад у развіццё гарадоцкай зямлі, — сказаў Пётр Карабач. — Піянёры заўсёды былі ўзорамі для сваіх аднагодкаў у вучобе і дысцыпліне. Спадзяюся, вы працягнеце слаўныя традыцыі папярэднікаў, будзеце паважаць старэйшых, шанаваць памяць аб подзвігах продкаў, імкнуцца зрабіць нашу радзіму мацнейшай і прыгажэй.
Па матэрыялах газет "Витебские вести", "Гарадоцкі веснік".