Звыш 2 тыс. работнікаў «Віцязя» выйшлі сёння на суботнік
11 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Звыш 2 тыс. работнікаў РВУП "Віцязь" выйшлі сёння на рэспубліканскі суботнік, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве.
Каля 300 чалавек заняты на добраўпарадкаванні аб'ектаў тэлецэха і горада. Яны займаюцца добраўпарадкаваннем пляцовак і тэрыторый тэлецэха па вуліцах Петруся Броўкі, Гагарына, у раёне кацельні "Паўднёвая", наводзяць парадак каля інтэрнатаў, гандлёвых дамоў прадпрыемства. Акрамя сваіх аб'ектаў, заводчане заняты на работах у мікрараёне "Медцэнтр", які будуецца, і ўборцы бліжэйшых да яго вуліц.
На сваіх працоўных месцах працуюць 1,8 тыс. работнікаў "Віцязя". Па папярэдніх даных, за сённяшні дзень яны выпусцяць прадукцыі на Br105 млн.
У цэлым на сённяшнім суботніку Віцебская вобласць плануе зарабіць не менш Br1 млрд. Палова гэтых сродкаў застанецца вобласці і пойдзе на рамонт, рэканструкцыю, аднаўленне і добраўпарадкаванне мемарыяльных комплексаў рэгіёна, месцаў баявой славы, пахаванняў воінаў і партызан ВАВ, а таксама падрыхтоўку загарадных аздараўленчых лагераў да летняга сезона і добраўпарадкаванне аграгарадкоў. Іншая палова, пералічаная Мінфіну, будзе накіравана на фінансаванне мерапрыемстваў па развіцці дзеючай і стварэнні дадатковай інфраструктуры аграгарадкоў.-0-