Звыш 250 аграгарадкоў Віцебскай вобласці знаходзяцца ў зоне дзеяння базавых станцый МТС

5 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Больш за 5,6 тыс. населеных пунктаў Віцебскай вобласці знаходзяцца ў зоне дзеяння базавых станцый і перадатчыкаў МТС, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Віцебскага філіяла СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы" Уладзіслаў Андрэйчанка. Сярод гэтых населеных пунктаў звыш 250 маюць статус аграгарадкоў. Увод у эксплуатацыю новых базавых станцый дазволіў Віцебскаму філіялу за год павялічыць тэрыторыю радыёпакрыцця з 92,5% да 95,2%. У бягучым годзе філіял працягне працу па будаўніцтве новых станцый і прыёмаперадатчыкаў для таго, каб забяспечыць доступ да сувязі на 100% тэрыторыі вобласці. "Выкананне гэтай задачы з'яўляецца адным з сацыяльных абавязацельстваў кампаніі", - падкрэсліў Уладзіслаў Андрэйчанка. Працягваючы тэму сацыяльнай адказнасці бізнесу, суразмоўца адзначыў, што кампанія "Мабільныя ТэлеСістэмы" прымае ўдзел у рэалізацыі некалькіх дзяржаўных праграм: адраджэння і развіцця сяла, развіцця сувязі, "Дарогі Беларусі". У 2009 годзе колькасць абанентаў аператара МТС у Віцебскай вобласці павялічылася больш чым на 70 тыс. Паслугамі кампаніі карыстаюцца больш за 880 тыс. жыхароў, або кожны другі дарослы карыстальнік сувязі. Па ацэнках экспертаў, доля рынку МТС па абанентскай базе на Віцебшчыне складае каля 70%. -0-