Звыш 300 эканамічных злачынстваў выяўлена за студзень-красавік у Віцебскай вобласці

17 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Падраздзяленні службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Віцебскай вобласці за студзень-красавік выявілі звыш 300 эканамічных злачынстваў. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Віцебскага аблвыканкама. Палова ўсіх выяўленых проціпраўных дзеянняў прыпадае на злачынствы супраць дзяржаўнай уласнасці. У тэрытарыяльным разрэзе найбольшая колькасць эканамічных злачынстваў зафіксавана ў Віцебску, Наваполацку, Оршы, а таксама Віцебскім, Талачынскім, Аршанскім, Гарадоцкім, Глыбоцкім і Пастаўскім раёнах вобласці. Усяго за чатыры месяцы супрацоўнікам падраздзяленняў БЭЗ удалося прадухіліць эканамічныя злачынствы, шкода па якіх магла скласці Br7,5 млрд. Матэрыяльная шкода па завершаных крымінальных справах склала звыш Br2,5 млрд. 58% гэтай сумы было пакрыта ў ходзе расследавання.-0-