Больш за 40 нацыянальных назіральнікаў акрэдытаваны пры акруговых выбарчых камісіях у Віцебскай вобласці
21 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Звыш 40 нацыянальных назіральнікаў акрэдытаваны пры акруговых выбарчых камісіях у Віцебскай вобласці, паведаміў сёння карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Віцебскага аблвыканкама Леанід Дарафеенка.
Значную частку назіральнікаў складаюць вылучэнцы партый і грамадскіх арганізацый. На думку Леаніда Дарафеенкі, да дня выбараў - 23 верасня, колькасць нацыянальных назіральнікаў значна ўзрасце, у асноўным, за кошт тых, хто будзе акрэдытаваны пры ўчастковых выбарчых камісіях. З ходам правядзення выбарчай кампаніі ў Віцебскай вобласці ўжо азнаёміліся доўгатэрміновыя міжнародныя назіральнікі ад СНД.
Паводле звестак упраўлення, 22 жніўня ўсе 14 акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пятага склікання, якія дзейнічаюць у рэгіёне, правядуць рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты і ўручаць ім пасведчанні. З гэтага моманту будзе дадзены старт самай актыўнай фазе выбарчай кампаніі.
Як паведамлялася раней, у Віцебскай вобласці ў акруговыя камісіі паступілі пакеты дакументаў на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты ад 61 грамадзяніна, 34 з іх з'яўляюцца вылучэнцамі партый. -0-