Звыш 56 тыс. школьнікаў Віцебскай вобласці правядуць летнія канікулы ў аздараўленчых лагерах
20 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Звыш 56 тыс. школьнікаў Віцебскай вобласці правядуць летнія канікулы ў аздараўленчых лагерах. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі, прысвечанай завяршэнню навучальнага года, начальнік упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама Іван Шчурок, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У летніх лагерах з кругласутачным знаходжаннем плануецца аздаравіць 26,1 тыс. дзяцей, у лагерах з дзённым знаходжаннем, арганізаваным на базе школ, - 30 тыс. Бацькоўская даплата за пуцёўку складзе каля 25% ад кошту. За пуцёўку ў лагеры з частковымі выгодамі на 21 дзень яны заплацяць каля Br90,5 тыс., на 18 дзён - Br59 тыс. У лагеры, абсталяваныя асноўнымі відамі камунальных выгод, пуцёўкі будуць каштаваць адпаведна Br111,5 тыс. і Br77 тыс.
Падрыхтоўчую працу да прыёму дзяцей ужо пачалі 36 стацыянарных лагераў, разлічаных на 6,7 тыс. месцаў. На ўмацаванне іх матэрыяльнай базы і правядзенне рамонтных работ выдзелена Br570 млн. Цалкам завяршыць падрыхтоўку аб'ектаў плануецца да 25 мая, а адкрыццё намечана на першыя дні чэрвеня.-0-