Больш за 60% членаў Віцебскай абласной выбарчай камісіі вылучаны ад партый і грамадскіх аб'яднанняў

28 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Звыш 60% членаў Віцебскай абласной выбарчай камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў вылучаны партыямі і грамадскімі рухамі. На сумесным пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама і прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў сёння сфарміравана абласная камісія па выбарах у мясцовыя Саветы, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Вабласны выканкам атрымаў і зарэгістраваў 22 заявы прэтэндэнтаў на ўключэнне ў склад камісіі. Працоўныя калектывы вылучылі 6 чалавек, палітычныя партыі - 5, грамадскія аб'яднанні - 6, астатнія кандыдаты былі вылучаны грамадзянамі шляхам падачы заявы. У склад камісіі ўключаны 13 чалавек. Сярод іх 8 (61,4%) - члены партый і грамадскіх аб'яднанняў, 3 (23%) - дзяржаўныя служачыя. Членамі абласной выбарчай камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы сталі вылучэнцы ад Віцебскіх абласных арганізацый Ліберальна-дэмакратычнай партыі, Камуністычнай партыі Беларусі, Беларускай партыі левых "Справядлівы свет". На сумесным пасяджэнні аблвыканкама і прэзідыума аблсавета таксама прынята рашэнне аб стварэнні 60 акруг па выбарах дэпутатаў аблсавета з сярэдняй колькасцю 14 768 чалавек. У сельскай мясцовасці ўтворана 30 акруг, такую ж колькасць у гарадах. Найбольшая колькасць акруг - 15 - сфарміравана ў Віцебску. -0-