Больш за 7 млн. дрэў будзе пасаджана ў Віцебскай вобласці падчас "Тыдня лесу"
9 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Звыш 7 млн. дрэў будзе пасаджана ў Віцебскай вобласці падчас акцыі "Тыдзень лесу-2010". Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара Віцебскага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання Павел Лосіч.
З-за кліматычных асаблівасцей рэспубліканская акцыя пройдзе ў Віцебскай вобласці некалькі пазней у параўнанні з іншымі рэгіёнамі - з 18 па 24 красавіка. Работнікі лясгасаў ужо вызначылі 873 участкі агульнай плошчай 1644 га, на якіх будуць пасаджаны дрэвы. Значная ўвага ў гэтыя дні будзе нададзена добраўпарадкаванню лясных тэрыторый, а таксама размешчаным на іх пахаванням і памятным мясцінам баявой славы. Навесці парадак плануецца на 84 га, адрамантаваць і пабудаваць каля 140 месцаў адпачынку. Уборка закране і прыдарожныя палосы вакол населеных пунктаў.
У цяперашні час у лясгасах вобласці праводзіцца рэгістрацыя добраахвотных удзельнікаў акцыі. Па апошніх даных, жаданне прыняць удзел у "Тыдні лесу" ўжо выказалі 4,3 тыс. чалавек, у тым ліку 2,1 тыс. школьнікаў і студэнтаў, звыш 100 ветэранаў, каля 400 актывістаў БРСМ, а таксама прадстаўнікі розных арганізацый.-0-