Звыш 700 чалавек з Беларусі, Латвіі і Расіі аб'яднае лагер «Бе-Ла-Русь» у Верхнядзвінскім раёне
27 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Звыш 700 чалавек з Беларусі, Латвіі і Расіі аб'яднае моладзевы лагер "Бе-La-Русь" у Верхнядзвінскім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным камітэце БРСМ.
Сустрэча актывістаў моладзевых арганізацый, прысвечаная 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, адбудзецца 29 ліпеня на мяжы трох дзяржаў на Кургане Дружбы. На працягу чатырох дзён маладыя людзі будуць спаборнічаць у футболе, валейболе, конкурсе сілачоў і перацягванні каната. Маладых людзей чакае таксама фотапаляванне, свята бодзі-арта, песенна-творчы фестываль, шмат іншых сур'ёзных і жартаўлівых выпрабаванняў. Усе дасягненні спартсменаў і творчых натур будуць занесены ў "Кнігу рэкордаў лагера".
Разам з актыўным адпачынкам удзельнікі лагера правядуць традыцыйныя круглыя сталы, падчас якіх абмяняюцца досведам работы і абмяркуюць сумесныя праекты на перспектыву. Завершыцца работа лагера 1 жніўня.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Саюз за прагрэс моладзі Латвіі і Расійскі саюз моладзі.