Звыш 8,5 тысяч ветэранаў Віцебшчыны атрымаюць матэрыяльную дапамогу да 70-годдзя Перамогі

Свыше 8,5 тысяч ветеранов Витебщины получат материальную помощь к 70-летию Победы

Аднаразовую матэрыяльную дапамогу ў сувязі са святкаваннем 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне на Віцебшчыне атрымаюць больш за 8,5 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Наталля Хваль.

Згодна з Указам Прэзідэнта Беларусі №126 ад 18 сакавіка 2015 года 10 млн рублёў выплацяць Героям Савецкага Саюза, асобам, узнагароджаным ордэнамі Славы трох ступеняў, Героям Сацыялістычнай Працы, удастоеным гэтага звання за заслугі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Па 8 млн рублёў атрымаюць інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай, якія прымалі ўдзел у абароне Айчыны да 3 верасня 1945 года (больш за 1,5 тыс. чалавек), а таксама тыя, хто быў у складзе спецыяльных фарміраванняў па размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943 – 1945 гадах.

Аднаразовую матэрыяльную дапамогу ў памеры 3,5 млн рублёў акажуць асобам, узнагароджаным ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны (больш за 500 чалавек); якія працавалі на аб'ектах проціпаветранай абароны, мясцовай проціпаветранай абароны, на будаўніцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб'ектаў у межах тылавых межаў дзеючых франтоў, на прыфрантавых участках чыгуначных і аўтамабільных дарог (больш за 70 чалавек); якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях Ленінграда ў перыяд блакады з 8 верасня 1941-га па 27 студзеня 1944-га і ўзнагароджаным медалём «За абарону Ленінграда», і асобам, узнагароджаным знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда» (больш за 90 чалавек); членам сем'яў вайскоўцаў, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі (памерлі) у гады Вялікай Айчыннай вайны (супрузе (супругу), якая не ўступіла (не ўступіўшаму) у новы шлюб, дзецям (у тым ліку ўсыноўленым) і іншым утрыманцам, якім устаноўлена павышэнне пенсіі па названай падставе ў адпаведнасці з заканадаўствам; былым вязням фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, якім устаноўлена павышэнне пенсіі па названай падставе ў адпаведнасці з заканадаўствам; інвалідам з дзяцінства з прычыны ранення, контузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай альбо з наступствамі ваенных дзеянняў.

Пры наяўнасці права на аказанне аднаразовай матэрыяльнай дапамогі па некалькіх пунктах дапамога аказваецца на падставе, што прадугледжвае найбольшую выплату.

Выплаты будуць праведзены ў перыяд з 1 красавіка да 1 мая 2015 года ў парадку, устаноўленым заканадаўствам для выплаты пенсій.

Аднаразовая матэрыяльная дапамога, належная вышэйпаказаным катэгорыям грамадзян і не атрыманая імі ў сувязі са смерцю ў перыяд выплаты, членам сям'і гэтых асоб не выплачваецца.

Алена Алімава, "Віцебскія весці"