Звыш Br120 млн. накіравана на працоўную адаптацыю інвалідаў у Віцебскай вобласці

2 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Звыш Br120 млн. накіравана на працоўную адаптацыю інвалідаў у Віцебскай вобласці з пачатку бягучага года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама. Працоўная адаптацыя людзей з абмежаванымі магчымасцямі накіравана на павышэнне іх прафесійнага ўзроўню і канкурэнтаздольнасці на рынку працы. З сродкаў, прадугледжаных на забеспячэнне занятасці насельніцтва, наймальніку на працягу 6-12 месяцаў кампенсуюцца затраты на заработную плату інвалідаў. За гэты час работнік праходзіць навучанне, павышэнне кваліфікацыі, набывае практычныя навыкі. Як правіла, пасля заканчэння тэрміну адаптацыі, абумоўленага дагаворам, інвалід застаецца працаваць на гэтым жа прадпрыемстве. У Віцебскай вобласці падобная практыка існуе ў арганізацыях розных форм уласнасці. Паводле даных за 11 месяцаў, працоўную адаптацыю ў вобласці праходзяць 35 чалавек. Дзяржаўная праграма садзейнічання занятасці насельніцтва таксама прадугледжвае стымуляванне наймальнікаў да стварэння спецыялізаваных працоўных месцаў для працаўладкавання інвалідаў. У бягучым годзе ў вобласці створана 21 працоўнае месца на прадпрыемствах грамадскіх арганізацый інвалідаў: "БелТІЗ", "БелАІ", "БелАГ", кампенсаваны затраты на суму больш за Br430 млн. У адпаведнасці з улікам рэкамендацый медыка-рэабілітацыйных экспертных камісій у бягучым годзе працаўладкаваны звыш 300 інвалідаў, у тым ліку на заброніраваныя працоўныя месцы - больш за 200. Пракансультаваны па пытаннях выбару прафесіі і накіраваны на прафпадрыхтоўку 55 чалавек, 30 з іх атрымалі працу. У Віцебскай вобласці на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне знаходзяцца больш за 52 тыс. грамадзян, прызнаных інвалідамі.-0-