Звыш Br185 млрд. будзе інвеставана ў развіццё гандлю ў Віцебскай вобласці ў 2011-2015 гадах

17 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Прадпрыемствы гандлю Віцебскай вобласці ў 2011-2015 гадах маюць намер інвеставаць у развіццё ўласнай матэрыяльнай базы звыш Br185 млрд, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама. Упраўленнем гандлю распрацавана інвестыцыйная праграма "Вітторг" на наступнае пяцігоддзе. Прадугледжана ўвесці ў дзеянне 17 буйных гандлёвых аб'ектаў, у тым ліку 8 гандлёвых цэнтраў. Большасць з іх будуць пабудаваны ў раёнах новай жылой забудовы ў Віцебску. Тут з'явяцца харчовая крама гандлёвай плошчай 650 кв.м, культурна-дзелавы цэнтр з крамай і рэстаранам агульнай плошчай 2,1 тыс. кв.м, на 1,4 тыс. кв.м размесціцца яшчэ адзін супермаркет. Разам з уласнымі сродкамі і крэдытамі ў развіццё гандлю будуць накіраваны сродкі замежных інвестараў на агульную суму Br38,3 млрд. З 2006 па 2009 год на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання было накіравана звыш Br160 млрд. За 11 месяцаў 2011 года інвеставана амаль Br70 млрд. З 2006 года ў рэгіёне адкрыты 432 крамы гандлёвай плошчай 47,6 тыс. кв.м, у тым ліку 9 супермаркетаў плошчай звыш 650 кв.м кожны, 17 гандлёвых цэнтраў, 9 рынкаў. -0-