Больш за сто прадпрыемстваў прадставяць свае распрацоўкі на міжнародным інвестфоруме ў Віцебску

25 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Звыш ста прадпрыемстваў Віцебскай вобласці прадставяць свае распрацоўкі на Міжнародным інвестыцыйным форуме, які сёння адкрываецца ў Віцебску. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні эканомікі Віцебскага гарвыканкама. Праекты на форуме прадставяць фармацэўтычнае прадпрыемства, ААТ "Даламіт", прадпрыемствы мяса-малочнай прамысловасці. Выставачныя ўзоры прадукцыі прадпрыемстваў швейнай прамысловасці Віцебска можна будзе не толькі паглядзець, але і купіць. Удзельнікамі экспазіцыі нароўні з прадпрыемствамі Віцебска стануць суб'екты гаспадарання вобласці. У час інвестыцыйнага форуму будзе арганізавана кантактна-кааперацыйная біржа для падпісання пратаколаў, дагавораў, планаў мерапрыемстваў па супрацоўніцтве. Цікавасць да форуму праявілі гарады-партнёры, замежныя дэлегацыі і госці, у тым ліку з Хаскава (Балгарыя), Рэзекнэ (Латвія), Зялёнай Гуры (Польшча), Ступіна, Смаленск (Расійская Федэрацыя), прадстаўнікі замежных пасольстваў у Беларусі. Міжнародны інвестыцыйны форум прымеркаваны да святкавання 1038-годдзя з дня заснавання горада.-0-