Схему фіктыўнай рэалізацыі маладняка КРС распрацавалі загадчыкі фермамі ў Полацкім раёне, каб схаваць па morць жывёл.
Такі факт быў выяўлены на фермах «Астраўшчына», «Шпакоўшчына», «Палюдовічы», «Літвінава» сельгаспрадпрыемства «Астраўшчына».
Падаль пад выглядам жывых цялят выпісвалі работнікам гаспадаркі ў кошт заработнай платы або матэрыяльнай дапамогі. У дакументы на перадачу жывёл уносіліся загадзя ілжывыя звесткі па афармленні прычын выбыцця (перадачы, продажу) жывёл. Гэтую язву ў эканоміцы «Астраўшчыны» выкрыў Полацкі міжраённы Камітэт дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці.
Сяляне нібыта бралі бычкоў і цялушак «на вырошчванне», прыкрываючы фіктыўнымі дакументамі рэальны пашарсць. Па сутнасці, загадчыкі фермамі наўмысна ішлі на скажэнне фактычных даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці. А бухгалтэрыя заплюшчвала на гэта вочы. Між тым сума нанесенай такім спосабам шкоды гаспадарцы склала амаль 6 мільёнаў рублёў. За «ліпавы» продаж мёртвых цялят у дачыненні да службовых асоб узбуджана дзве крымінальныя справы.