Талент віцебскіх музыкантаў адзначаны высокімі ўзнагародамі конкурсу маладых выканаўцаў на аркестравых інструментах імя М.К.Агінскага
З 2 па 3 сакавіка 2019 года ў г.Маладзечна праходзіў III Адкрыты конкурс маладых выканаўцаў на аркестравых інструментах імя М.К.Агінскага, у якім прынялі ўдзел больш за 130 маладых выканаўцаў з Беларусі і Расіі. Сярод удзельнікаў конкурсу былі і навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя І.І.Салерцінскага, якія годна пераадолелі велізарную творчую канкурэнцыю, сцэнічнае хваляванне і, як вынік – адны з самых высокіх узнагарод конкурсу апынуліся ў нашых хлопцаў.
Навучэнец 4 курса Уладзімір Кавалёў (бас-трамбон) стаў уладальнікам Гран-пры ў намінацыі «Медныя духавыя інструменты», лаўрэатам I ступені стаў навучэнец 1 курса Леанід Арцем'еў (саксафон), лаўрэатамі II ступені – навучэнец 3 курса Арсеній Вітко (саксафон) і навучэнец 1 курса Дзмітрый Дзявятнікаў (кларнет). Лаўрэатам III ступені стаў навучэнец 3 курса Ілья Красікаў (бас-трамбон). А навучэнка Вікторыя Салаўёва, якая ўсяго паўтара года займаецца на ўнікальным інструменце габой, атрымала грамоту «За творчае натхненне» і даказала, што любоў да любімай справы, мэтанакіраванасць і ўпартасць могуць тварыць цуды.
Дзякуючы велізарнай працы хлопцаў і іх таленавітых выкладчыкаў Кошалева Ігара Уладзіміравіча, Мяньшэнінай Алены Данілаўны, Яфімава Ігара Уладзіміравіча, а таксама высокаму прафесіяналізму канцэртмайстраў Казловай Іны Юр'еўны, Яфімавай Ірыны Віктараўны, Папковай Марыны Валяр'янаўны віцебская выканальніцкая школа на духавых інструментах была вельмі высока ацэнена журы на гэтым прэстыжным выканальніцкім конкурсе.