Таленавітых маладых вучоных і лепшыя прадпрыемствы адзначылі падчас інвестфоруму ў Віцебску
Урачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў
адбылося на сцэне Летняга амфітэатра. Сёлета ганаровай узнагародай адзначаны
прадстаўнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта - старэйшы
выкладчык кафедры стандартызацыі лекавых сродкаў з курсам факультэта
удасканалення кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Аксана Верамчук і асістэнт
кафедры тэрапеўтычнай стаматалогіі Наталля Калчанава; прадстаўнікі Полацкага
дзяржуніверсітэта - дацэнт кафедры эканомікі, кіравання і эканамічнай тэорыі
Кацярына Галешава, дацэнт кафедры ўліку і аўдыту, лагістыкі і менеджменту
Кацярына Афанасьева, асістэнт кафедры цеплагазаводазабеспячэння і вентыляцыі
Святлана Ланковіч; прадстаўнікі ВДУ імя П.М.Машэрава - аспірант кафедры
прыкладной псіхалогіі Анастасія Гірынская і выкладчык англійскай мовы кафедры
сусветных моў Ганна Марудава.
Адкрыты абласны конкурс на атрыманне прэмій Віцебскага аблвыканкама таленавітым маладым вучоным і спецыялістам праводзіцца штогод з мэтай стымулявання навукова-даследчай дзейнасці маладых вучоных і спецыялістаў, якія займаюцца перспектыўнымі навуковымі даследаваннямі ў арганізацыях Віцебскай вобласці.
Лагічным працягам мерапрыемства стала ўзнагароджанне ганаровымі граматамі за высокія вытворчыя дасягненні лепшых прадпрыемстваў рэгіёна. Сёлета імі адзначаны кіраўнікі завода радыёдэталяў "Маналіт", вытворчага аб'яднання "Энергакомплект", ТАА "Веста", Віцебскага рамонтна-будаўнічага прадпрыемства "Стройгандальсэрвіс", мясакамбіната "Славянскі", ТАА "Карго Лайн" і старшыня савета дырэктараў СТАА "Навіта". Ганаровыя ўзнагароды ўсім лаўрэатам уручыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў. Асноўныя мерапрыемствы VII
Міжнароднага эканамічнага форуму разгарнуліся на пляцоўцы Летняга амфітэатра. Удзел у іх прымаюць 42 дэлегацыі з 14 краін. Арганізатары - Віцебскі абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты, абласны цэнтр маркетынгу, адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны "Віцебск".