Танцавальныя пары з 20 краін свету прынялі ўдзел у "Віцебскай сняжынцы"

XXXV Міжнародныя спаборніцтвы па танцавальным спорце "Віцебская сняжынка" прайшлі 18-19 студзеня ў канцэртнай зале "Віцебск". Квікстэп, вальс, танга і джайв - на працягу двухдзённага марафону танцоры ў запальным рытме змагаліся за званне лепшых.

У сёлетнім турніры прымаюць удзел танцавальныя пары з 20 краін свету. Сярод іх Аўстрыя, Азербайджан, Германія, Грузія, Беларусь, Ізраіль, Італія, Кіпр, Сан-Марына, Узбекістан, Украіна, Філіпіны. "Конкурс пройдзе сярод пар розных узроставых катэгорый - "Дзеці-1", "Дзеці-2", "Юніёры-1", "Юніёры-2", "Моладзь-1", "Моладзь-2", "Дарослыя" і "Сеньёры". Традыцыйна ўдзельнікі прадэманструюць сваё майстэрства ў еўрапейскай і лацінаамерыканскай праграмах", - адзначылі ў Цэнтры культуры.

"Віцебская сняжынка" - прэстыжнае міжнароднае спаборніцтва, найстарэйшы турнір у Беларусі. Гэта спаборніцтвы з гарантаванымі паказчыкамі якасці правядзення і высокім узроўнем удзельнікаў, бо ў турніры заяўлены вядучыя танцавальныя пары свету, якія ўваходзяць у топ-50 сусветнага рэйтынгу.

Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць Сусветная федэрацыя танцавальнага спорту (World Dance Sport Federation), Міністэрства спорту і турызму, Беларускі альянс танцавальнага спорту, Віцебская абласная федэрацыя танцавальнага спорту, Цэнтр культуры "Віцебск" і клуб спартыўнага танца ".