Тарас з Парнаса "прызямліўся" ў Гарадку

Тарас с Парнаса "приземлился" в Городке
К абласному святу працаўнікоў сяла "Дажынкі - 2014" у скверы г.Гарадка з'явілася скульптура героя знакамітай беларускай паэмы "Тарас на Парнасе". Аўтары кампазіцыі – віцебскія скульптары Іван Казак і Сяргей Сотнікаў.

К абласному святу працаўнікоў сяла "Дажынкі - 2014" у скверы г.Гарадка з'явілася скульптура героя знакамітай беларускай паэмы "Тарас на Парнасе". Аўтары кампазіцыі – віцебскія скульптары Іван Казак і Сяргей Сотнікаў.

У горадзе гэта ўжо другая кампазіцыя, якая прысвечана дадзеным твору і яго аўтару – ураджэнцу вёскі Востраўляны Гарадоцкага раёна Канстанціну Вераніцыну. Раней каля музея быў устаноўлены памятны камень са штрыхом, які ўяўляе сабой раскрытыя старонкі кнігі з тэкстам. Дарэчы, як адзначаюць філолагі, паэма напісана на віцебскім дыялекце таго часу.

Новы помнік таксама імітуе адкрытую кнігу, са старонак якой выходзіць сам Тарас. Вобраз вясёлага народнага героя адразу прыйшоўся па душы – усе намагаліся сфатаграфавацца побач з ім.

Каля Дома рамёстваў на фестывалі-кірмашы размясціўся і Горад майстроў. Свае вырабы прывезлі народныя ўмельцы з усіх рэгіёнаў Віцебшчыны. Прыехалі на свята і латгальскія рамеснікі. Марыя і Яніс Сайкоўскія з Даўгаўпілса прадставілі вырабы з глазураванай керамікі, а майстрыха з Рэзекнэ – вязаныя рукавіцы з авечай воўны.

– Былі і нашы хлеб, сыр, вэнджанае сала – так імгненна раскупілі, – кажа жанчына, якая прадставілася проста Валянцінай.

Яна ўпершыню ў Гарадку, а на Віцебшчыне бывала не раз, прыязджала ў Полацк, на «Славянскі базар у Віцебску». Ёй вельмі падабаецца ў Беларусі: прыгожа, і тавар добра прадаецца.

У свяце хлебаробаў узялі ўдзел больш за тысячу артыстаў. Яны выступілі на галоўнай сцэне «Дажынак» і іншых канцэртных пляцоўках, якія размясціліся ў розных канцах горада. З раніцы і да позняй ночы на вуліцах гучалі песні, народным калектывам падпявалі мясцовыя жыхары і госці, пускаліся ў скокі пад мелодыі полькі, «Лявоніхі» і «Крыжачка».

Таццяна Пастэрнак, "Віцебскія весці".