Тарыфныя стаўкі работнікаў сістэмы аховы здароўя Віцебскай вобласці з лютага павялічаны на 13%
Тарыфныя стаўкі работнікаў сістэмы аховы здароўя Віцебскай вобласці з лютага павышаны на 13%. Пра гэта паведаміў сёння на пасяджэнні калегіі начальнік упраўлення аховы здароўя аблвыканкама Юрый Дзеркач, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Па словах начальніка ўпраўлення, павысіць зарплату работнікам галіны стала магчымым за кошт правядзення ў сістэме аховы здароўя рэгіёну аптымізацыі па розных напрамках, а таксама развіцця пазабюджэтнай дзейнасці. Так, па аператыўных даных, за кошт пазабюджэтнай дзейнасці ў 2013 годзе прыцягнута Br266 млрд, што склала 10,5% ад бюджэтнага фінансавання.
Юрый Дзеркач адзначыў, што па стане на 1 студзеня 2014 года ў Віцебскай вобласці працуе 5,6 тыс. урачоў. У мэтах забеспячэння медыцынскімі кадрамі ў 2013 годзе было размеркавана 255 выпускнікоў, што дазволіла забяспечыць укамплектаванасць урачэбнымі кадрамі да 97,2% пры каэфіцыенце сумяшчальніцтва ўрачэбных пасад 1,4. Пры гэтым за апошнія тры гады забяспечанасць урачамі павялічылася ў рэгіёне з 43,6 да 45,9 на 10 тыс. насельніцтва, каэфіцыент плыннасці кадраў знізіўся з 9,8 да 5,5.
Сярэдняя заработная плата па галіне за 2013 год склала ў вобласці Br3,8 млн, урачоў - Br6,4 млн, сярэдніх медыцынскіх работнікаў - каля Br3,8 млн.
Вольга Багачова