Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ў Беларусі да канца года плануецца павысіць

10 ліпеня, Мінск /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ў Беларусі да канца 2012 года плануецца павысіць, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Анатоль Шагун, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Урад вызначыў тарыфную палітыку на 2012 год у разліку павышэння цэн на $5 для стандартнай двухпакаёвай кватэры з трыма пражываючымі. У бягучым годзе ўжо павышаліся тарыфы на ЖКП у красавіку і з 1 чэрвеня. Яны выраслі на $2,5, з якіх $1,3 прыпадае на сістэму ЖКГ (вада, каналізацыя), $1,2 - на сістэму энергетыкі. Зыходзячы з гэтага, можна вызначыць, што ў тым жа дыяпазоне трэба чакаць павышэння тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі да канца года, адзначыў Анатоль Шагун. Пры гэтым ён не назваў канкрэтныя тэрміны магчымага павышэння. Намеснік міністра таксама паведаміў, што па дзейных з 1 чэрвеня тарыфах адчужэнне затрат насельніцтвам жыллёва-камунальных паслуг складае ў сярэднім 15%. Электраэнергія і газ у гэты паказчык не ўваходзяць, удакладніў ён. -0-