Тацяна Ліхачова – новы лаўрэат «Крыштальнай Паўлінкі»

Найвышэйшую тэатральную ўзнагароду – «Крыштальную Паўлінку» – атрымала вядучая майстрыха сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа, заслужаная артыстка Беларусі Таццяна Ліхачова.

Свой час уладальнікамі гэтай прэстыжнай узнагароды былі легендарныя асобы – Стэфанія Станюта, Аляксандра Клімава, Наталля Гайда, коласаўцы Зінаіда Канапелька, Фёдар Шмакаў, Тадэвуш Кокштыс, Святлана Акружная.

Таццяна Ліхачова больш за чвэрць стагоддзя аддала служэнню віцебскай сцэне, на якой згуляла сотні яркіх вобразаў. Сярод іх шакспіраўская Джульета, быкаўская Франя з «Пакахай мяне, салдацік», вампілаўская Валянціна з «Летась у Чулімску», Голда з «Памінальнай малітвы» Гарына. Адной са знакавых роляў стала Еўфрасіння, рыхтуючыся да якой, актрыса некаторы час правяла ў Полацкім жаночым Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры.

І сёння актрыса блішчыць на тэатральных падмостках, яна занята ў многіх спектаклях.

«Крыштальная Паўлінка» – не адзіная ўзнагарода, якой да Міжнароднага дня тэатра адзначаны коласаўцы. Даччыную прэмію – «Крыштальную зорку» – атрымала Зінаіда Гурбо. Актрыса ў наступным годзе адзначыць 60-годдзе сваёй творчай дзейнасці на віцебскай сцэне.

"Віцебскія весці"