Тацяна Шаракова і Браніслаў Самойлаў сталі чэмпіёнамі Беларусі па велагонках на шашы
27 чэрвеня, Мінск /Ігар Хадасевіч - БЕЛТА/. На чэмпіянаце Беларусі па шашэйных велагонках, які праходзіць у Лагойску, напярэдадні вызначыліся прызёры ў гонках з раздзельным стартам. Прычым чэмпіёнамі і ў жанчын, і ў мужчын сталі прадстаўнікі Віцебскай вобласці, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Алег Іваноў.
У спаборніцтвах жанчын пераможцай стала Таццяна Шаракава, на другім і трэцім месцах брэстаўчанкі - Ганна Талканіца і Алена Амелюсік.
Мужчынскую "раздзелку" выйграў Браніслаў Самойлаў, серабро ў Андрэя Красільнікава (Брэсцкая вобласць), а бронза ў скарбонцы прадстаўніка сталічнай вобласці Сяргея Новікава.
Заўтра, у заключны дзень нацыянальнага першынства, адбудуцца групавыя гонкі - жанчынам трэба будзе пераадолець 140 км, а мужчыны праедуць 200 км.
Сёння на чэмпіянаце гонак няма, і многія спартсмены і трэнеры адправіліся ў Віцебск праводзіць у апошні шлях нашу вядомую велагоншчыцу Зінаіду Стагурскую, якая загінула ў ДТЗ 25 чэрвеня. Яна таксама рыхтавалася прыняць удзел у першынстве Беларусі.-0-