Тацяна Шаракава з Воршы заваявала некалькі медалёў на чэмпіянаце Еўропы па веласпорце ў Нідэрландах
Два медалі заваявала Таццяна Шаракова на чэмпіянаце Еўропы па веласпорце на треку ў Нідэрландах. Ураджэнка Оршы выйграла бронзавы медаль у омніуме і сярэбраны – у гонцы па ачках.
У сваёй бронзавай гонцы Таццяна Шаракова набрала 112 ачкоў, саступіўшы 4 балы пераможцы – Кірстэн Вілд з Нідэрландаў. Другое месца заняла брытанка Лаура Кені (114 пунктаў).
У гонцы па ачках аршанка была блізкая да золата. Таццяна Шаракова лідзіравала, але ўтрымаць першае месца не змагла. Набраўшы 44 ачка, беларуска 2 балы саступіла італянцы Марыі Конфалоньеры. Бронзу выйграла Ганна Салавей з Украіны (38 пунктаў).