Тэатр імя Якуба Коласа ўпершыню прадставіць Беларусь на «АртОкраіне» у Санкт-Пецярбургу
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа ўпершыню прадстаўляе Беларусь на VII Міжнародным фестывалі камерных тэатраў і спектакляў малых форм «АртКраіна», які праходзіць у Санкт-Пецярбургу.
Нашы артысты пакажуць спектакль «Гэта ўсё яна», пастаўлены паводле драмы сучаснага беларускага драматурга Андрэя Іванова рэжысёрам, кіраўніком Цэнтра беларускай драматургіі Аляксандрам Марчанкам. Арыгінальную сцэнаграфію прыдумаў мастак Андрэй Жыгур.
Пастаноўка закранае вельмі вострую праблему ўзаемаадносін розных пакаленняў – бацькоў і дзяцей – у сучасным свеце. У спектаклі занятыя заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова і маладыя акцёры Раман Салаўёў і Арцём Геряк.
Таццяна Пастэрнак. Фота Антона СЦЕПАНІШЧАВА. «Віцебскія весці».