Тэатр-лабараторыя з'явіўся ў Віцебску

Тэатр адкрыўся ў арт-прасторы VZAP. Пакуль ён носіць назву тэатр-лабараторыя пад кіраўніцтвам Ніны Абухавай. Мастацкі кіраўнік – вядучы майстар сцэны драмтэатра ім. Я. Коласа – просіць прыдумаць імя новаму тэатру: якое запамінаецца і лёгка вымаўляецца.

Яго з'яўленне на свет азнаменавана спектаклем «Станцыя, або Расклад жаданняў на заўтра», пастаўленым па аднайменнай п'есе ўкраінскага драматурга Аляксандра Вітэра. У ёй тры жанчыны трапляюць на станцыю, дзе адбываецца нешта незвычайнае: адсюль амаль немагчыма з'ехаць, але затое збываюцца нават самыя запаветныя жаданні, у палоне якіх мы не здольныя на ахвяры і ўчынкі дзеля тых, хто па-сапраўднаму патрэбны… – Гэта першы наш спектакль. Ужо ёсць планы на іншыя пастаноўкі, у тым ліку і для дзяцей, – падзялілася Ніна Абухава.

Алена Алімава, «Віцебскія весці». Фота з адкрытых крыніц.