Тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі Дзіяны Юрчанкі атрымаў прэмію спецфонду Прэзідэнта Беларусі

Прэмія Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі прысуджана народнаму тэатру-студыі сучаснай харэаграфіі пад кіраўніцтвам Дзіяны Юрчанка.

Такая высокая ацэнка калектыву – прызнанне яго заслуг на працягу апошніх гадоў, у прыватнасці, на Міжнародным фестывалі сучаснай харэаграфіі ў Віцебску. У мінулым годзе студыя стала уладальніцай другой прэміі, у яе нямала перамог на іншых прэстыжных конкурсах у Беларусі і за мяжой.

Віцебскія танцоры ўдзельнічаюць у розных творчых праектах, выступаюць на канцэртных пляцоўках падчас абласных і гарадскіх мерапрыемстваў. У рэпертуары калектыву – сур'ёзныя канцэптуальныя пастаноўкі, некалькі аднаактавых балетаў, а таксама эстрадныя нумары.

Таццяна Пастэрнак, «Віцебскія вясці».