Тэлеграма Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Лукашэнку А.Г.
Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь
Лукашэнка А.Г.
Паважаны Аляксандр Рыгоравіч!
21 жніўня хлебаробы Віцебскай вобласці пераадолелі мільённы рубеж па намалоце збожжа. Гэта падзея зафіксавана ў СПК ”Альгоўскае“ Віцебскага раёна.
На бягучы момант у вобласці ўбрана каля 90 працэнтаў збожжавага кліну.
Вынік і якасць жніва забяспечваюцца напружанай працай вяскоўцаў, занятых на ўборачнай страдзе, і гарадскіх жыхароў, якія аказваюць шэфскую дапамогу сельскагаспадарчым прадпрыемствам.
Дзякуем Вам, паважаны Аляксандр Рыгоравіч, за падтрымку ў вырашэнні аграрных пытанняў паўночнага рэгіёна Беларусі.
Завяраем, што аграрыі Віцебшчыны прыкладуць максімум намаганняў для паспяховага завяршэння жніва.
З павагай,
А.Н.Касінец,
старшыня Віцебскага абласнога
із выканаўчага камітэта