Телеканал Euronews прадставіў іміджавае відэа пра Мінск і Беларусь
Ролік, у якім распавядаецца пра славутасці Мінска, ужо паказваюць на канале. Саму канцэпцыю рэкламы распрацоўвалі сумеснымі намаганнямі прадстаўнікі Euronews, крэатыўнае агенцтва Contended з Лондана, а таксама дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў. "У адпаведнасці з заключанай раней дамовай аб інфармацыйным супрацоўніцтве тэлеканал Euronwes размесціць у сваім эфіры відэаролікі, прысвечаныя Беларусі і, у прыватнасці, II Еўрапейскім гульням 2019 года", — удакладнілі ў прэс-службе дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў.
Намеснік дырэктара Дэпартамента па турызме — начальнік аддзела планавання і арганізацыі турыстычнай дзейнасці Міністэрства спорту і турызму Беларусі Віталь Грыцэвіч на нядаўняй прэс-канферэнцыі распавёў, што з тэлеканалам Euronews было падпісана пагадненне аб кантэнце. У гэтым годзе на дадзеным канале будуць на пастаяннай аснове дэманстравацца ролікі, прысвечаныя II Еўрапейскім гульням, паралельна будзе раскрывацца турыстычны патэнцыял Мінска.
Нагадаем, II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. У беларускую сталіцу прыедуць больш за 4000 спартсменаў з 50 краін, якія разыграюць 199 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.