Телерадыёкампанiя «Вiцебск» адзначае сваё 55-годдзе

Телерадиокомпания «Витебск» отмечает свое 55-летие
«Блакітны агеньчык-1960» — так называецца юбілейны вечар калектыву тэлерадыёкампаніі «Віцебск», які адбудзецца сёння ў гонар 55-годдзя Віцебскай студыі тэлебачання.

«

Блакітны агеньчык-1960» — так называецца юбілейны вечар калектыву тэлерадыёкампаніі «Віцебск», які адбудзецца сёння ў гонар 55-годдзя Віцебскай студыі тэлебачання.

Шматлікія госці — кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі, калегі з іншых абласцей, прадстаўнікі кіраўніцтва вобласці, горада, грамадскасці, актыўныя аўтары і ветэраны збяруцца ва ўтульнай канцэртнай зале

«Віцебск», каб успомніць слаўныя вехі развіцця мясцовага тэлевяшчання.

Гісторыя сведчыць, што першы выхад у эфір адбыўся 20 красавіка 1960 года, і перадачу падрыхтавалі ў духу таго часу — да 90-годдзя з дня нараджэння У.І.Леніна. І сёння той самы маленькі павільёнчык

«у страі» — штодня адсюль выходзяць у эфір выпускі навін «Віцебскі веснік», менавіта тут запісваюцца маладзёжная праграма «ЗаСправу», «Спорцінформ», штотыднёвая праграма «7 дзён». Адсюль ТРК «Віцебск» выходзіць і на тэлеканалы «Беларусь-1» і «Беларусь-2». Тэлевізійнікаў сустракаюць маладыя твары, новае пакаленне віцебскіх тэлевізійнікаў — Ганна Русцікава, Сяргей Місурагін, Наталля Байнаровіч, Вольга Шмаргун, Артур Смалякоў і іншыя. А за кожным рэдактарам — дзясяткі нябачных спецыялістаў, без якіх не выйшла б ніводная перадача: гэта відэаінжынеры, рэжысёры і іх асістэнты, аператары, гукарэжысёры, кіроўцы — усяго ў штаце больш за 120 чалавек. Тэлебачанне — як і 55 гадоў таму, так і сёння — праца калектыўная.

Дырэктар тэлерадыёкампаніі Алена Панцюхова сама яшчэ зусім нядаўна ў якасці ўласнага карэспандэнта Беларускага тэлебачання ездзіла па дарогах вобласці, каб потым у сюжэце ці рэпартажы, які ў эфіры доўжыцца ўсяго некалькі хвілін, цікава і насычана прадставіць Віцебшчыну. А цяпер Алена Валяр'янаўна прадстаўляе сваю клапатлівую гаспадарку. Вось у адным з маленькіх павільёнчыкаў запісваецца фрагмент праграмы

«Час Арт» — інтэрв'ю з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама Наталляй Шыенок, якая распавядае аб падрыхтоўцы горада да святкавання Дня Вялікай Перамогі. І праца суседняга павільёна распісана літаральна па хвілінах.

— Яшчэ адным, па сутнасці, лічыцца студыя, адкуль выходзіць радыёдзіджэй, —

«Дзень радыё» таксама транслюецца на тэлеэфір, — распавядае дырэктар. — З прычыны адсутнасці вялікіх сродкаў для мадэрнізацыі ідзем на розныя выкруты. Напрыклад, студыю, з якой выходзіць у эфір «Вечерний Витебск», аформілі пад тэлевізійнае кафэ з дапамогай нядорагіх матэрыялаў, купілі па акцыі каля дзясятка тэлевізараў «Витязь» і сабралі з экранаў відэясцену! Але галоўнае, што ўдалося замяніць даўно састарэлыя рэквізіты — грувасткую мэблю, пілоны, «куліскі» і гэтак далей.

Сёння тэлерадыёкампанія вяшчае 119 гадзін на тыдзень, з якіх асноўная частка — перадачы ўласнай вытворчасці. Мы ганарымся тым, што вяшчанне захавалі і на роднай беларускай мове, і гэта не толькі навінавыя, але і культурна-асветніцкія праграмы.

Наталля ДРОЗДАВА, "Витьбичи"