Тэма развіцця малой радзімы абмяркоўвалася на прыёме грамадзян у Наталлі Качанавай
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава правяла сёння прыём грамадзян у Лепелі Віцебскай вобласці.
Са сваімі праблемамі звярнуліся не толькі жыхары Віцебскага рэгіёну, але і Магілёўскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Падчас размовы з журналістамі Наталля Качанава адзначыла, што пытанняў паступіла шмат і яны ўсе разнапланавыя: ад жыллёвых праблем да удасканалення адукацыі. "Выязныя прыёмы даюць магчымасць даведацца, што адбываецца ў рэгіёне, якія праблемы існуюць у жыхароў, такія сустрэчы паказваюць пэўны зрэз у якасці працы мясцовай улады са зваротамі грамадзян. Парадавала, што людзі прыходзяць не толькі па сваіх прыватных пытаннях, але і імкнуцца нешта зрабіць на агульную карысць, выказваюць прапановы, як развіваць той ці іншы населены пункт, асабліва дзе яны нарадзіліся", - падкрэсліла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.
Так, жыхар Смаргоні распавёў пра адсутнасць парадку на некаторых масавых пахаваннях салдат Першай сусветнай вайны. Мужчына займаецца гістарычнай рэканструкцыяй, і пры яго дапамозе ўдалося стварыць турыстычны аб'ект "Залатая горка" (узвышша, дзе падчас Першай сусветнай вайны знаходзіўся нямецкі назіральны пункт). Такія месцы дапамагаюць захоўваць гістарычную памяць народа і прыцягваюць турыстаў з розных краін.
Жыхарка самага малога горада Беларусі Дзісны Міёрскага раёна, якая прыехала на прыём, выказала некалькі ідэй аб развіцці вытворчасці ў рэгіёне, каб людзі не з'язджалі з роднага краю. Жанчына таксама запэўніла, што гатова падключыцца да любога праекта па развіцці населенага пункта. Наталля Качанава адзначыла, што зверне ўвагу абласных улад на Дзісну.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта таксама акцэнтавала ўвагу на важнасці таго, як увасабляюцца ў жыццё розныя праграмы, планы і законы на месцах. "Вядома, паднімаліся пытанні, якія мясцовыя ўлады павінны аператыўна вырашаць і не прымушаць людзей запісвацца на прыём кіраўнікоў рэгіянальнага ці рэспубліканскага узроўняў. Праблемы неабходна вырашаць аператыўна, у першую чаргу якія тычацца пытанняў навядзення парадку на зямлі, добраўпарадкавання, тое, пра што гаворым у Год
малой радзімы асабліва. Гэтыя задачы ставіў і кіраўнік дзяржавы. Безумоўна, нейкія пытанні адразу немагчыма вырашыць з-за пэўных абставін, але выпадкаў, калі праблемы людзей адкладаюцца ў доўгі яшчык некалькі гадоў запар, быць не павінна", - сказала Наталля Качанава.На прыёме ў кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта
было агучана каля 40 пытанняў, некаторыя звароты былі калектыўнымі. Акрамя
тэмы развіцця малых гарадоў былі агучаны жыллёвыя праблемы і сферы ЖКГ,
закрануты аспекты, звязаныя з добраўпарадкаваннем дваровых тэрыторый,
справядлівага звальнення работнікаў, даўгабудаў, якія пагражаюць жыццю
дзяцей, недахопу працоўных месцаў і інш. Усе пытанні ўзяты на кантроль. Некаторыя
запатрабуюць дэталёвага разгляду.
БЕЛТА.