Тэму прафілактыкі наркаманіі абмеркаваў Генадзь Давыдзька з калектывам УП «Віцебскаблгаз»
Здавалася б, гэта паспяховае прадпрыемства менш за ўсё падыходзіць для такой размовы, але, па перакананні Генадзя Браніслававіча, аб гэтай праблеме трэба гаварыць усюды і заўсёды.
– Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя з-за ўжывання наркотыкаў штогод памірае прыблізна 450 тыс. чалавек (гэта амаль удвая больш за лік ахвяр атамных бамбардзіровак Хірасімы і Нагасакі ў 1945 годзе).
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні на пятым Усебеларускім народным сходзе сказаў: «Нельга недаацэньваць такую вострую для нашага грамадства праблему, як алкагалізм і наркаманія... Бо гэтая бяда наносіць удар як па канкрэтных людзях і сем'ях, так і па генетычным кодзе ўсёй нацыі і іміджы народа. Таму і змагацца за здаровы лад жыцця трэба ўсім светам!», – адзначыў Генадзь Давыдзька.
Важнасць цяперашняга парадку Едзінага дня інфармавання падкрэсліў і старшыня абласнога Савета дэпутатаў, старшыня абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Уладзімір Церанцьеў:
– Віцебшчына мяжуе з трыма дзяржавамі, з аднаго боку – вароты ў Еўрасаюз, з другога – у Расійскую Федэрацыю. Наша краіна падвяргаецца рызыцы пранікнення наркотыкаў з-за мяжы і ў той жа час выкарыстоўваецца ў якасці транзітнага рэгіёну. Таму трэба надаваць увагу гэтай праблеме. Невыпадкова сустрэча праходзіць у такім калектыве, дзе думаюць не толькі аб працы, але і аб тым, як заняць моладзь спортам, мастацкай самадзейнасцю, каб не ўзнікала думак аб алкаголі і наркотыках.
На прыкладзе аблгаза бачна, як маладыя людзі растуць прафесійна, асобасна.
Перад пачаткам размовы старшыня арганізацыі «Белая Русь» абл газа Святлана Волкава расказала аб тым, якую працу праводзіць грамадская арганізацыя па фарміраванні каштоўнасцей, маральным і духоўным выхаванні, прыцягненні да здаровага ладу жыцця.
Сярод цікавых мерапрыемстваў і патрэбных спраў – дапамога дамам-інтэрнатам, шматдзетным сем'ям, дзецям, удзел у спартыўных мерапрыемствах, арганізацыя розных конкурсаў.
З вынікамі аднаго з іх – дзіцячых малюнкаў на тэму бяспекі – азнаёміўся Генадзь Давыдзька. Ён таксама наведаў музейныя залы і быў уражаны ўбачаным.
– Віцебскаблгаз можна назваць эталонным прадпрыемствам. Відаць, што яно паспяхова не толькі ў працоўных паказчыках, але і ў бытавых пытаннях. У тутэйшых работнікаў і адчуванне краіны, парадку іншае, – сказаў Генадзь Браніслававіч.
Вярнуўшыся да тэмы сустрэчы, Генадзь Давыдзька прывёў прыклад, калі ён працаваў дырэктарам Купалаўскага тэатра, і ад наркотыкаў памёр малады, перспектыўны артыст.
На жаль, гэтая бяда прыходзіць і ў паспяховыя сем'і, сучасныя наркатычныя сродкі здольныя сфармаваць залежнасць літаральна за некалькі прыёмаў.
Нягледзячы на сур'ёзнае супраціўленне з боку дзяржавы, праваахоўных органаў, штогод у нашу рэспубліку спрабуюць завёзці або правезці праз краіну тоны наркотыкаў. Так, па дадзеных Генеральнай пракуратуры Беларусі, колькасць канфіскаваных наркотыкаў у мінулым годзе склала 883 кг.
Як адзначыў Генадзь Давыдзька, падпісаны кіраўніком дзяржавы ў 2014 годзе Дэкрэт «Аб неадкладных мерах па процідзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў» прынёс адчувальныя вынікі. Можна сказаць, што наркосітуацыя, якая складваецца ў гэтым годзе ў нашай краіне, працягвае заставацца пад кантролем і стабільнай.
Дарэчы, на Віцебшчыне ўзровень захворвання на наркаманію – адзін з самых нізкіх у рэспубліцы.
У вобласці адпрацавана сістэма ранняга выяўлення спажыўцоў псіхаактыўных рэчываў, у тым ліку ў падлеткавым асяроддзі.
Вялікую дапамогу ў процідзеянні згубнай звычцы аказваюць «прамыя лініі» і «тэлефоны даверу», у тым ліку з удзелам урачоў-валеолагаў, псіхолагаў, наркалогаў, псіхатэрапеўтаў. Ва ўсіх абласцях рэспублікі функцыянуюць рэабілітацыйныя аддзяленні.
У завяршэнне сустрэчы Генадзь Давыдзька адказаў на пытанні, якія тычыліся не толькі тэмы Адзінага дня інфармавання, але і грамадскай арганізацыі «Белая Русь», маючых адбыцца выбараў.