Тэмы ЖКГ, занятасці і прыватызацыі жылля дамінавалі на прамой лініі з намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама
Пытанні ЖКГ, занятасці і аплаты працы, а таксама жыллёвага заканадаўства пераважалі падчас прамой тэлефоннай лініі насельніцтва з намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама Анатолем Дзіуліным, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аблвыканкаме.
За тры гадзіны на прамую лінію паступіла 25 званкоў. У асноўным з пытаннямі да намесніка старшыні аблвыканкама звярталіся жыхары Віцебска, былі званкі з Аршанскага, Полацкага, Ушацкага, Шумілінскага, Глыбоцкага, Пастаўскага, Сенненскага і Лепельскага раёнаў.
Жыхары вобласці ўзнімалі пытанні добраўпарадкавання, водазабеспячэння, рамонту жылога фонду, абураліся высокім коштам прыватызацыі жылля, скардзіліся на невыкананне тэрмінаў выплат і невысокія памеры заробкаў, прасілі садзейнічання ў працаўладкаванні, распавядалі аб праблемах у інтэрнатах. Акрамя гэтага, закраналіся тэмы, звязаныя з газіфікацыяй шматкватэрнага жылога дома, аховай здароўя, сувяззю, землекарыстаннем і землеўпарадкаваннем, архітэктурай і горадабудаўніцтвам (добраўпарадкаванне балкона ў кватэры на першым паверсе).
Падчас прамой лініі дадзены тлумачэнні, а таксама даручэнні аб прыняцці аператыўных мер рэагавання. Усе пытанні ўзяты на кантроль.
Алена Ціханава