Тэндэнцыя да зніжэння ўзроўню зарэгістраванага беспрацоўя ўстанавілася ў Віцебскай вобласці
Тэндэнцыя да зніжэння ўзроўню рэгіструемай беспрацоўнасці ўстанавілася ў Віцебскай вобласці. Такія даныя агучыла сёння на пасяджэнні калегіі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама начальнік аддзела рынку працы і прафесійнага навучання камітэта Алеся Іванова.
"Узровень рэгіструемай беспрацоўнасці, а гэта асноўны паказчык дзяржаўнай праграмы садзейнічання занятасці насельніцтва, на 1 лістапада склаў 1,1% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва. Пры гэтым ён знізіўся з 1 кастрычніка на 0,1 працэнтнага пункта, з 1 верасня - на 0,2 пры прагнозе на канец года ў 1,6%", - адзначыла Алеся Іванова. У чатырох раёнах і Віцебску ўзровень беспрацоўнасці ніжэйшы за сярэднеабласны.
Старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Аляксандр Хрыстафораў папрасіў і астатнія раёны не расслабляцца. На такі вынік часткова паўплывала тое, што з ліпеня запаволіліся тэмпы росту зваротаў грамадзян за садзейнічаннем у працаўладкаванні. У кастрычніку гэтага года беспрацоўнымі зарэгістраваны крыху больш за 2 тыс. чалавек, што на 29% менш, чым у студзені, і на 10% ніжэй, чым у кастрычніку 2014-га. У цэлым колькасць беспрацоўных, якія стаяць на ўліку ў службе занятасці, на 1 лістапада склала звыш 6 тыс. чалавек.
Кацярына Князева, БЕЛТА.