Тэндэнцыя да скарачэння скаргаў на працу ЖКГ захоўваецца ў Віцебскай вобласці

Тенденция к сокращению жалоб на работу ЖКХ сохраняется в Витебской области

Тэндэнцыя да скарачэння скаргаў на працу ЖКГ у выканкамы захоўваецца ў Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Віцебскага аблвыканкама.

У 2012 годзе ў параўнанні з 2011 годам колькасць зваротаў па тэматыцы жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў аблвыканкам і гарадскія і раённыя выканкамы скарацілася на 13% і 9% адпаведна. Амаль на траціну стала менш скаргаў на ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне, на 16% - на рамонт жылога фонду.

Як лічаць спецыялісты, зніжэнню скаргаў на працу ЖКГ спрыяе планамерная работа па капітальным рамонце жылога фонду, добраўпарадкаванні тэрыторый. У мінулым годзе 97 жылых дамоў прынята ў эксплуатацыю пасля капітальнага рамонту, уведзена ў эксплуатацыю 150,4 тыс.кв.м агульнай плошчы жылых памяшканняў, у тым ліку 76,3 тыс.кв.м з цеплавой мадэрнізацыяй, што больш за запланаванае на 7% і 86% адпаведна. На правядзенне работ па капрамонце жыллёвага фонду выкарыстана Br140,8 млрд.

Разам з тым у структуры зваротаў грамадзян, што паступілі ў аблвыканкам і гарадскія і раённыя выканкамы, пытанні ЖКГ застаюцца пераважнымі. Сярод зваротаў, што паступілі ў аблвыканкам, - кожны чацвёрты, у мясцовыя выканкамы - кожны трэці. Балючымі для людзей застаюцца праблемы стану жыллёвага фонду з-за перавышэння тэрмінаў пастаноўкі дамоў на капрамонт, нізкаякаснасць рамонтных работ, зацягванне тэрмінаў.

Віцебскім аблвыканкамам зацверджаны комплекс мер па вырашэнні сацыяльна значных праблем насельніцтва, у тым ліку ў сферы ЖКГ. У прыватнасці, мясцовым органам улады даручана ў бягучым годзе забяспечыць выкананне планаў па капрамонце і цеплавой мадэрнізацыі жыллёвага фонду. Тэхнічны нагляд за вядзеннем работ па капрамонце падрадчыкамі даручана забяспечыць мясцовым выканкамам і прадпрыемствам ЖКГ.