Теплічны комплекс па вырошчванні пасадачнага матэрыялу адкрыты на базе Глыбоцкага доследнага лясгаса
Праектная магутнасць складае 2,4 мільёна штук саджанцаў у год. У перспектыве гадавая прадукцыйнасць комплексу можа вырасці да 3,2 мільёна штук раслін. Намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічных пытаннях Віцебскага ПЛХА Марыя Міхневіч паведаміла, што будаўніцтва аб'екта ажыццяўлялася на тэрыторыі дзеючага пастаяннага ляснога гадавальніка. Цяплічны комплекс складаецца з вытворчага корпуса, у якім будуць размешчаны цэх па высейванні, склад для захоўвання касет і санітарна-бытавыя памяшканні, сем цяпліц памерам 10х90 метраў агульнай плошчай 0,63 гектара з аўтаматызаванай сістэмай паліву, праветрывання і ацяплення. У наяўнасці восем палёў дарошчвання, абсталяваных рамповымі сістэмамі паліву, агульнай плошчай 2,5 гектара. Акрамя таго, новы аб'ект уключае ў сябе таксама халадзільныя камеры для захоўвання пасадачнага матэрыялу ва ўмовах кантраляванага асяроддзя, склад для захоўвання субстрату, станцыю водападрыхтоўкі, сажалка-накапляльнік, дзве артэзіянскія свідравіны і іншае.
Першы лесанасенны комплекс па вырошчванні пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай быў адкрыты ў красавіку гэтага года на базе Івацэвіцкага лясгаса Брэсцкай вобласці.
"Віцьбічы". Фота з архіва sb.by