Цёплае надвор'е ў дамы жыхароў Віцебскай вобласці прыйдзе 7 кастрычніка
6 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці ацяпленне жылога фонду пачнецца з 7 кастрычніка, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама Анатоль Судак.
На працягу апошніх пяці дзён сярэднясутачная тэмпература паветра складала ў рэгіёне менш за восем градусаў цяпла, таму сёння было прынята рашэнне аб падачы цяпла ў жылы фонд. Разам з тым з-за немагчымасці адначасовага ўкідвання ў сетку велізарнай колькасці вады гэты працэс зойме тры дні. Графікі ўключэння ацяплення ўжо распрацоўваюцца ў ЖЭУ. Стаць цяплей у кожным доме павінна да надыходзячых выхадных, затым на працягу тыдня-двух будзе наладжвацца праца цепласістэм, па заяўках грамадзян праводзіцца развоздушванне сістэм ацяплення.
Усе цеплакрыніцы вобласці гатовыя да працы, таму іх падключэнне павінна прайсці без зрываў і затрымак, дадаў Анатоль Судак.-0-