Цяплозабеспячэнне 8 шматпад'ездных жылых дамоў у Віцебску адноўлена

23 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыло – БЕЛТА/. Цеплазабеспячэнне 8 шматпад'ездных жылых дамоў у Віцебску адноўлена, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Аварыя на цеплатрасе ў мікрараёне Юг-2 абласнога цэнтра была ліквідаваная да другой гадзіны ночы. Як паведамлялася раней, каля 18 гадзін 22 снежня адбылася аварыя на ўчастку цеплатрасы. У выніку без цяпла і гарачай вады, па ўдакладненых даных, засталіся 8 пяціпавярховых васьміпад'ездных дамоў. У двух дамах з-за таго, што былі затопленыя падвалы і ўзнікла небяспека кароткага замыкання электраправодкі, была спыненая падачу электраэнергіі. Быў створаны сітуацыйны штаб, у склад якога ўвайшлі інжынерна-тэхнічныя работнікі Віцебскіх цепласетак і супрацоўнікі МНС. На месцы аварыі працавалі каля 20 рамонтнікаў і спецтэхніка.-0-